Стратэгія інвеставання і кіравання фінансамі
Гэты фонд створаны з думкай аб лепшай будучыні для арганізацый, якія мы любім, якіх мы патрабуем, паслугамі якіх мы карыстаемся. Аднак, не менш важным аспектам ёсць патрэба даць прыклад звычайным людзям. Прыклад, што інвеставанне з’яўляецца фундаментальным інструментам атрымання фінансавай свабоды ў капіталістычным свеце. Сыты чалавек задае пытанні, шукае аднадумацаў, фармуе гарызантальныя сувязі - стварае грамадзянскую супольнасць сам таго не будучы свядомы.
Трэба зазначыць, што Hexagonby выступае за сацыяльна адказнае інвеставанне, якое не дакладаецца да галоўных фактараў антрапагенных зменаў клімату, а таксама за мінімізацыю рызыкі для сваіх актываў. Зыходзячы з вышэйпералічанага, унізе - галоўныя прынцыпы інвеставання фонда:
1. Дыверсіфікацыя (ETF, індэксныя фонды).
2. Доўгатэрміновае інвеставанне (5-10 гадоў).
3. Дапускаецца малую частку партфеля (не больш за 10%) трымаць у больш рызыкоўных актывах на любы час.
4. Не дапускаецца фінансаванне індустрый, найболей адказных за антрапагенныя змены клімату: выкапальнага паліва і жывёлагадоўлі.
5. Не дапускаецца фінансаванне кампаній, з нізкім рэйтынгам сацыяльнай адказнасці (SRI - Social Responsibility Index).
6. Структура інвестыцый: 54-60% - акцыі, 36-40% - аблігацыі, 0-10% - іншыя актывы (уключаючы гатоўку, металы, адзінкавыя акцыі і аблігацыі, дэрыватывы, крыптавалюту і інш.). 30% акцый мусяць паходзіць з еўрапейскіх кампаній.
Такім чынам, партфель можа выглядаць так:
45-50% - iShares MSCI World SRI UCITS ETF EUR (2B7K)
9-10% - iShares MSCI Europe SRI UCITS ETF (IUSK)
36-40% - iShares EUR Green Bond UCITS ETF EUR (CBUP/GRON)
0-10% - іншае.
7. Усе прыбыткі эндаўмента рэінвестуюцца.
8. З эндаўмэнта можа быць выплачана максімум 4% у год ад яго вартасці.
9. Аперацыйныя расходы павінны аплочвацца з эндаўменту, аднак, пакуль іх доля не складзе 0,4% ад вартасці актываў, яны могуць быць аплачаны наўпрост з ахвяраванняў. У такім выпадку кіраўніцтва фонду мусіць забяспечыць на банкаўскім рахунку фонда 115% ад расходаў арганізацыі на год.